ahener (ahener) wrote,
ahener
ahener

Развітанне

9 год таму я і Бекар стварылі Сярэднявечны вулічны тэатр "Шальмоўскі тэатр ДыГрыза" (http://medievalbelarus.org/ru/) і на працягу гэтых год я была ягоным арт-дырэктарам: стварала праграмы, праводзіла трэніроўкі і працавала разам з усімі артыстамі.
Пасля таго, як Бекар сыйшоў з Тэатра, 3 месяцы я была ягоным кіраўніком. І мы шмат зрабілі за гэты час: новае прома-відэа нашага фаера, новае неонавае шоу, абнавілі наш сайт, адпрацавалі на "выдатна" навагодні сезон з новымі фаернымі інструментамі.
А потым Бекар вярнуўся і я апынулася ў спісе былых артыстаў Тэатра разам з усімі хлопцамі і дзяўчатамі...
У нас не атрымалася завяршыць адносіны прыгожа ((
Таму сення я развітваюся са сваім Тэатрам і застаюся з тымі выдатнымі ўспамінамі, якія есць у мяне, дзякуючы яму.
Tags: тэатр ДыГрыза
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments