You are viewing [info]ahener's journal

Аннушкін журнал

> recent entries
> calendar
> friends
> Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза
> profile
> previous 20 entries

Monday, May 21st, 2012
10:55 pm - ДыГрызы на Мінскім вагневым фэсце 2012
Фотасправаздача:

Таямнічы фіялетавы персанаж

Посмотреть в полный размер, 237.71 КБ, 600x800 )

Птушка і дудар

Посмотреть в полный размер, 265.26 КБ, 677x600 )

Троіца

Посмотреть в полный размер, 270.46 КБ, 600x714 )

Арабскія танцы


Посмотреть в полный размер, 277.60 КБ, 600x748 )

Падрыхтоўка да спектакля "Алхімік"

Посмотреть в полный размер, 319.24 КБ, 600x748 )

Ну і сам спектакль

Посмотреть в полный размер, 168.56 КБ, 800x532 )

Посмотреть в полный размер, 138.02 КБ, 900x633 )

Посмотреть в полный размер, 117.04 КБ, 600x434 )

Посмотреть в полный размер, 331.37 КБ, 1280x843 )

Посмотреть в полный размер, 530.96 КБ, 1280x857 )

(comment on this)

Saturday, May 19th, 2012
8:20 am - Мінскі вагневы фестываль: 19-20 траўня!
Сення пачынаеца Мінскі вагневы фестываль!!!
Ад ДыГрызаў вы там пабачыце:
- хадулістаў;
- арабскія танцы;
- а 21.40 - вагневы спектакль "Алхімік".
Далучайцеся!!!! І да сустрэчы!

(comment on this)

Saturday, April 28th, 2012
12:55 pm
Цела цьвёрдае – ня гнецца,
Душа лёгкая – імкнецца.
Цела цісьне, наплывае,
Душа мяккая, жывая.
Цела падае ад болю,
Душа просіцца на волю.
Цела, адпусьці душу!

Не, – сказала цела, –
Не для гэтага трымцела,
Не для гэтага трывала,
Хачу, каб душа падняла,
Ў рукі ўклала шчыт і меч
Стому, тупасьць ўсю пасеч.

Звонку бачна – ідзе бой,
Б'ецца рыцар сам з сабой.
Сонца сядзе, бой ападзе,
Цела злучыцца з душой

Страх у целе – ён ад болю...
Страх душы – ёсьць страта волі.

Арына Вележ (Вячорка)

(comment on this)

9:39 am - Традыцыйныя танцы Беларусі: частка 2
Выйшаў наш другі дыск з відэа-школай па традыцыйных танцах Беларусі!
Каханачка, Вальс, Дрома, Падэспань, Лявоніха, Акуліна і інш. беларускія танчыкі.


Посмотреть в полный размер, 309.04 КБ, 730x1024 )

(2 comments | comment on this)

Tuesday, April 10th, 2012
11:48 pm
Гэты новы год мы сустракалі разам: Арына, як заўседы здзіўляючы, прыбегла да мяне ў 23.59!!!!

Нам не перашкаджала нашая розніца ў 20 год - мы сапраўды сябравалі. Усе гэтыя 11 год.
А зараз так пуста і ціха...

Картинка 600x661, 148.58 КБ )
Новы 2012 год

Картинка 800x600, 211.09 КБ )
Волін 2011

Картинка 800x533, 108.71 КБ )
2005

Картинка 604x453, 53.51 КБ )

Акрамя ўсяго пералічанага і заслужанага, Арына была мастаком. Яна абажала маляваць і гэта ў яе атрымлівалася выдатна!

(1 comment | comment on this)

Thursday, April 5th, 2012
7:06 pm
Арына заўседы нас здзіўляла. Хай так будзе ў гэты раз. Насуперак усім гэтым прагнозам.

У ей - абшырны інсульт. Яна ў коме. У шпіталі ў Вільні. Дактары кажуць чакаць і маліцца...

(2 comments | comment on this)

Tuesday, January 10th, 2012
3:02 pm - У Віцебску адбылася вечарына, прысвечаная беларускай дудзе
Ці ведаеце вы, без якога музычнага інструменту не абыходзілася ніводнае беларускае свята, гулянне, кірмаш, прадстаўленне батлейкі, ваярскі паход і нават хаўтуры? Такой прыладай для нашых продкаў з’яўлялася дуда. А дудар быў ці не галоўным персанажам беларускага космасу. Аб гэтым даведаліся ўсе, хто прыйшоў 9 студзеня ў “Залатое кола Віцебска “Дзвіна” на вечарыну, прысвечаную гэтаму аднаму з самых старажытных нацыянальных інструментаў.
Чытаць цалкам...

(comment on this)

Monday, December 12th, 2011
10:38 pm - ад добрых людзей - добры настрой!
У гэтым годзе патрапіла на святкаванне Раства у літоўскую амбасаду (як не дзіўна, выкладала літоўскія танцы для літоўцаў - гэта ўжо трэці год (:). Вельмі адкрытыя людзі і цеплая ненапружаная атмасфера! Настрой выдатны (:

(comment on this)

Thursday, November 17th, 2011
11:13 am - Відэа з прэзентацыі дыска "Варган"
Хакаскі тэмір-камус
http://www.youtube.com/watch?v=15kt3OzY1fg

В'етнамскі дан-моі
http://www.youtube.com/watch?v=RIUNUQiLNWg

Алтайскі варган і гарлавы спеў
http://www.youtube.com/watch?v=iGE-LNZy8pA

(comment on this)

1:45 am - Фота з творчай сустрэчы і прэзентацыі дыска "Варган"
Сустрэча адбылася. Мой праект паспяхова завершаны!
Дзякуй усім, хто прыйшоў - было вельмі прыемна пабачыць людзей, якія цікавяцца гэтым інструментам.
Картинка 800x600, 234.83 КБ )
Не ведаю хто як, а я шмат цікавага і новага даведалася пра варган: і тое, што у беларускім Друцку знайшлі дрымбу 12 ст.; і тое, што некаторыя в'етнамскія данмоі рабілі з гільз; і тое, што міравой сталіцай варганаў лічыцца аўстрыйскі Мольн; і тое, што 1300 варганістаў сабраліся разам у горадзе Якутске і гэта было запісана ў кнігу рэкордаў Гінэса; і тое, што ў Кнізе быція Библии Францыска Скарыны 1517-1519 гг. згадваецца варган...

Музыка - Аляксей "Бекар" Бурносенка
Картинка 496x800, 178.80 КБ )

Наш гукарэжысер - Віктар Кісцень. Без яго нічога б не атрымалася!
Картинка 600x800, 268.78 КБ )

Калекцыя
Картинка 800x506, 202.76 КБ )

Віктарына
Картинка 800x600, 227.80 КБ )

і адзін з пераможцаў віктарыны
Картинка 800x600, 263.24 КБ )

Першы падпісаны дыск
Картинка 730x600, 205.31 КБ )

Пасля сустрэчы доўга яшчэ не разыходзіліся
Картинка 785x600, 221.49 КБ )

Уважлівыя гледачы
Картинка 702x600, 198.17 КБ )
Картинка 600x646, 198.37 КБ )
Картинка 800x600, 235.37 КБ )
Картинка 600x748, 275.48 КБ )
Картинка 600x689, 255.45 КБ )
Картинка 600x696, 271.46 КБ )
Картинка 659x600, 227.38 КБ )

Віншаванні ад Дыгрызікаў (:
Картинка 600x615, 223.76 КБ )

(1 comment | comment on this)

Wednesday, November 9th, 2011
9:27 pm - Творчая сустрэча з прэзентацыяй дыска "Варган"
Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза (www.medievalbelarus.org) запрашае на творчую сустрэчу з музыкам, акторам, педагогам, дырэктарам Тэатра і проста добрым чалавекам –
Аляксеем «Бекарам» Бурносенка.

На сустрэчы пройдзе прэзентацыя яго першага сольнага альбома «Варган»!!!

719.74 КБ

Вас чакае міні-выстава, прысвечаная гэтаму цікаваму інструменту, аповяд пра віды дрымбаў (варганаў), дэманстрацыя ігры і калекцыі варганаў, магчымасць набыць гэты інструмент, а таксама віктарына па тэме варгана.

Аўторак 15 лістапада а 19.00

вул.Азізава, 6, 3 паверх, актовая заля
Уваход вольны

Пытанні можна задаваць па тэл. +37529 6850374 +37529 5076263

Кавалачкі калекцыі
Картинка 800x600, 244.90 КБ )
Картинка 800x600, 254.82 КБ )

Той, чыя сустрэча (:
Картинка 800x600, 217.44 КБ )
Картинка 525x800, 43.95 КБ )

Шэфы сустрэчы:
Картинка 640x400, 29.14 КБ )
Картинка 593x480, 17.95 КБ )
Картинка 768x783, 80.93 КБ )

(2 comments | comment on this)

Wednesday, November 2nd, 2011
5:48 pm - Фаер-спектакль "Алхімік" па І.Гётэ "Лясны цар"
Johann Wolfgang Goethe "Erlkoenig"

Wer reitet so spaet durch Nacht und Wind?
Es ist der Vater mit seinem Kind;
Er hat den Knaben wohl in dem Arm,
Er fasst ihn sicher, er haelt ihn warm.
...
"Mein Vater, mein Vater, und siehst du nicht dort
Erlkoenigs Toechter am duestern Ort?"
"Mein Sohn, mein Sohn, ich seh` es genau,
Es scheinen die alten Weiden so grau"
...
фотаздымкі тут )

(6 comments | comment on this)

Saturday, October 29th, 2011
3:27 pm - Увага! Змяніліся месца і час пачатка фаер-спектакля "Алхімік"
Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза (www.medievalbelarus.org) запрашае на фаер-спектакль "Алхімік"!

Сюжэт заснаваны на паэме "Лясны цар" І.В.Гётэ.
Спектакль быў презентаваны ў 2009 годзе на кіеўскім фаер-фестывалі (Украіна).

Гэта гісторыя ўжо немаладога сярэднявечнага навукоўца, які спрабуе знайсці цудадзейны эліксір для сваей хворай дачкі.

Спектакль будзе мець месца 30 кастрычніка на Хэлоуінскім пакрутоне: http://vkontakte.ru/event31190186
у парку каля ст.м.Першамайская а 18.30


Посмотреть в полный размер, 24.95 КБ, 339x479 )

(comment on this)

Wednesday, October 19th, 2011
9:25 pm - Фаер-спектакль "Алхімік" ад ДыГрызаў 30 кастрычніка а 20:00
Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза (www.medievalbelarus.org) запрашае на фаер-спектакль "Алхімік"!

Сюжэт заснаваны на паэме "Лясны цар" І.В.Гётэ.
Спектакль быў презентаваны ў 2009 годзе на кіеўскім фаер-фестывалі (Украіна).

Гэта гісторыя ўжо немаладога сярэднявечнага навукоўца, які спрабуе знайсці цудадзейны эліксір для сваей хворай дачкі.

Спектакль будзе мець месца 30 кастрычніка на Хэлоуінскім пакрутоне: http://vkontakte.ru/event31190186
у парку Горкава (дакладнае месца ў самім парку будзе вядома крыху пазней) а 20.00


Посмотреть в полный размер, 24.95 КБ, 339x479 )

Картинка 547x343, 39.59 КБ )
Картинка 360x479, 27.49 КБ )
Картинка 314x479, 21.40 КБ )
Картинка 604x403, 27.17 КБ )
Картинка 604x402, 58.50 КБ )
Картинка 320x479, 20.73 КБ )
Картинка 360x479, 48.80 КБ )
Картинка 323x480, 26.91 КБ )

(3 comments | comment on this)

Tuesday, September 27th, 2011
2:32 pm - Vilnia 24-25.09.2011 Tarptautinis gavės teatrų festivalis „Mozaika"
Пабывалі на гэтых выходных у залатой фестывальнай Вільні!

Спачатку была мяжа... ажно 7 гадзін... Прыйшлося пераапранацца адразу там, на мяжы, каб паспець на парад. Але ўсё роўна не паспелі... :( Вось табе і 180 км...
Картинка 800x600, 245.65 КБ )

Потым быў падножны корм у выглядзе шыпшыны (:
Картинка 729x600, 234.09 КБ )

А потым была іскрыстая цеплая Вільня. На працягу дзяцінства я бывала тут кожны месяц (добра, калі бабуля і дзядуля ў Літве жывуць!), і зараз вярнулася як у родны горад
Картинка 600x704, 219.68 КБ )
Картинка 600x800, 205.59 КБ )
Картинка 520x800, 228.83 КБ )
Картинка 600x800, 241.87 КБ )
Картинка 600x800, 278.85 КБ )
Картинка 600x800, 312.93 КБ )
Картинка 600x800, 312.93 КБ )
Картинка 800x600, 243.65 КБ )
Картинка 800x596, 264.32 КБ )
Картинка 800x598, 235.17 КБ )

Раней на вежу Гедыміна падымаліся па прыгожай дарозе, а зараз - на фунікулеры. Ну, гэта ж не цікава! - вырашылі мы (:
Картинка 600x800, 276.55 КБ )

Ну што ты возмеш з буфонаў-акрабатаў... Усё не як у людзей (:
Картинка 480x640, 225.35 КБ )

Хвілінкі рэлаксу
Картинка 600x775, 302.18 КБ )

Восеньскі падарунак (:
Картинка 652x600, 183.33 КБ )

У Вільне мы выступалі з "Пляскай смерці", "Карабасам" і фаерам. Ну вось здымкі пакуль толькі з фаера знайшліся
Картинка 683x1024, 161.20 КБ )
Картинка 683x1024, 109.59 КБ )
Картинка 683x1024, 102.58 КБ )
Картинка 1024x683, 99.55 КБ )
Картинка 683x1024, 83.44 КБ )

Акрамя нас тым было яшчэ некалькі фаерных каманд: "Фенікс" з Масквы, КОТ з Кіева і фаершчык з Вільні Канстанцінас, адзін з двух братоў-блязьнятак!

Картинка 1024x683, 161.11 КБ )

Па дарозе дадому знайшлі вось такое (:
Картинка 600x800, 221.19 КБ )

(comment on this)

Monday, September 19th, 2011
6:10 pm - наш фаер
Наш фаер з гуртом Qntal на нямецкім Festival-Mediaval 2010
паміж 5.05 і 6.30
http://www.youtube.com/watch?v=SBKOmOmXAT8&feature=youtu.be

(comment on this)

Monday, September 12th, 2011
12:04 am - Расклад танцавальнай, тэатральнай ды фаернай студый пры тэатры ДыГрыза
Панядзелак:
18.30 – 20.00 – школа стафаў 1 года
20.00 – 22.00 – фаер-школа 2 года

Аўторак:
18.00 – 19.30 – арабскія танцы (кожны 2 тыдзень, пачынаючы з 12.09)
19.00 - 20.00 - аргентынскае танга (кожны 1 тыдзень)
20.00 – 22.00 – народныя танцы

Серада:
18.00 – 19.00 - хадулі
19.00 – 22.00 - фаер-школа 1 года

Чацвер:
18.00 – 19.30 - арабскія танцы (кожны 1 тыдзень, пачынаючы з 12.09)
19.00 - 20.00 - аргентынскае танга (кожны 2 тыдзень, пачынаючы з 22.09)
20.00 – 22.00 – ірландскія танцы

Пятніца:
18.00 – 19.00 - хадулі
19.00 – 21.30 – сярэднявечныя танцы

Субота:
19.00 – 22.00 - тэатр вуліцы

У гэтым годзе заняткі па народных танцах будут праходзіць па такой схеме:
размінка – блок беларускіх танцаў – 1-2 танчыка іншых народаў (латышскія, літоўскія, ірладскія, брэтонскія, шведскія, венгерскія…)


Запіс на працягу ўсяго года.

Любыя пытанні задавайце па тэлефонах: +37529 5076263 Аляксей, +37529 6850374 Ганна
Ці пішыце на мыла: fireshow@tut.by

Заняткі праходзяць: вул.Азізава, 6, (СШ № 35), актавая заля на 3 паверсе. Гэта каля Кіеўскага сквера, кінатэатра “Кіеў”, вул. Арлоўскай.

(3 comments | comment on this)

Friday, September 9th, 2011
1:17 pm - Файнае радыё
Раю ўсім прыхільнікам розных відаў gothic-music: http://darkoid.com

(comment on this)

Thursday, September 1st, 2011
3:10 pm - Школа народных, сярэднявечных танцаў і агневага мастацтва абвяшчае набор!!!
Тэмы заняткаў:

- Традыцыйныя ірландскія танцы;
- Традыцыйныя танцы Беларусі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Швецыі;
- Танцы Сярэднявечча і Рэнесанса;
- Агневае мастацтва (фаер-шоу);
- Акторскае майстэрства;
- Пластыка.

Агульны сход - 6 верасьня, а 19.00.
Наш адрас: вул.Азізава, 6, актавая заля на 3 паверсе. Гэта каля Кіеўскага сквера, кінатэатра “Кіеў”, вул. Арлоўскай

Да сустрэчы!!!


Больш інфармацыі тутака:
http://medievalbelarus.org/bel/?page=mf&p=school
http://vkontakte.ru/club5765542
http://vkontakte.ru/club12393117

Любыя пытанні задавайце па тэлефонах: +37529 5076263 Аляксей, +37529 6850374 Ганна
Ці пішыце на мыла: fireshow@tut.by

(4 comments | comment on this)

Wednesday, August 31st, 2011
7:07 pm - Сярэднявечныя фэсты ў Даніі зусім не падобны на нашы
На гэты раз па дабраліся да датскага горада Хорсэнс.
Быў час пагуляць ды паглядзець за падрыхтоўкай фэста: ен праходзіў на тэрыторыі ўсяго старога горада і пад час фэста ўсе сучаснае стараліся схаваць
Картинка 600x800, 242.24 КБ )

Цікавая ідэя - ставіць інфармацыйныя шыльды, у якіх расказвалася пра Сярэднявечча і ўсе з ім звязанае
Картинка 800x600, 248.72 КБ )

у якасці дадатковых месцаў для сваіх тавараў народу было дазволена выкарыстоўваць гарадскія ўпрыгожанні, а ўсю тэрыторыю фестываля пасыпалі драўлянымі трэскамі ад елкі, таму на працягу фэста пахла выдатна - як у хвойным лесе!!!
Картинка 800x600, 250.75 КБ )

Горад вельмі стары і вельмі прыгожы. Вось знайшлі могілкі 17 стагоддзя
Картинка 800x600, 234.49 КБ )

і старыя партовыя домікі
Картинка 800x600, 256.79 КБ )

А таксама нам сустрэліся вось такія кафэшкі (:
Картинка 800x600, 219.72 КБ )
Картинка 800x600, 215.87 КБ )

І такая рэкляма. Шкада, што не разумею па-датску...
Картинка 600x800, 214.41 КБ )

Па дарозе на пляж завіслі ля фантана (:
Картинка 800x600, 207.86 КБ )


Сам фестываль быў кароткім (два дні), але поўным працы. Таму бачылі мала, але народу цікавага было шмат.
Вось, напрыклад, такі факір (:
Картинка 800x600, 272.26 КБ )

і абалдзенныя музыкі з чэшскага Бахуса, з якімімы жылі ў адным пакоі. Частка з іх раней складала легендарны Krless
Картинка 800x600, 242.23 КБ )

і нямецкі майстар-музыка
Картинка 800x600, 220.14 КБ )

На фэсце паўсюль былі падобныя інсталяцыі (з рыбай і птушкамі таксама). Напэўна, каб паказаць, што не толькі музыкі, рыцары ды прыўкраасныя дамы былі пад час Сярэднявечча
Картинка 600x800, 274.01 КБ )

Вельмі спадабалася ідэя з такімі экалагічнымі талеркамі
Картинка 600x800, 263.78 КБ )

і ідэя майстар-класаў
па пляценню вянкоў
Картинка 600x800, 238.33 КБ )
Картинка 800x600, 275.16 КБ )

па будаванню дарогі
Картинка 800x600, 271.03 КБ )

па пячэнню хлеба
Картинка 600x800, 281.74 КБ )

сустракаліся такія персанажы
Картинка 800x600, 260.57 КБ )

А яшчэ вельмі ўразіла эстэтыка афармлення сваіх гандлевых кропак. Кожны стараўся быць не падобным на іншых
Картинка 600x800, 281.11 КБ )

(:
Картинка 800x600, 246.05 КБ )


Адна рэч зламала мозг: на абед нам выдалі нож і ... лыжку!
Картинка 800x600, 243.15 КБ )

(comment on this)


> previous 20 entries
> top of page
LiveJournal.com